Вы тут

У Наваполацку адключаюць ацяпленне ў кватэрах

Традыцыйная ілюстрацыя для навінаў пра ацяпленне

15 кастрычніка ў Наваполацку пачалі адключаць падачу цяпла ў кватэры і адміністрацыйныя будынкі. Ацяпляльная кампанія прыпыняецца “ў сувязі з усталяваннем высокай станоўчай тэмпературы і па шматлікіх просьбах”, распавёў тэлеканалу “Вектар” начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наваполацкага гарвыканкама Сяргей Шамрэй.

Цяпло працягне паступаць толькі ў сацыяльныя аб'екты горада — дзіцячыя садкі, школы, установы аховы здароўя, установы спорту. Паўторнае ўключэнне ацяплення ў кватэрах і адміністрацыйных будынках адбудзецца, калі цягам пяці дзён будзе трымацца тэмпература, ніжэйшая за 8 градусаў.

Падача цяпла ў аб'екты сацыяльнай сферы пачалася ў Віцебскай вобласці 23 верасня. У кватэрах Наваполацка ацяпленне пачала з’яўляцца з 25 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.