У Навагрудскім раёне падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік
![У Навагрудскім раёне падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/0_02_04_943fd34a13c_full-_2_.jpg.webp?itok=h__Ve674)
У Навагрудскім раёне ў вёсцы Неўда падчас тушэння пажару загінуў ратавальнік — камандзір аддзялення старшы прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Зайко. Трагічнае здарэнне адбылося ўночы 26 лютага. Зайко з калегамі правяраў інфармацыю, што ў доме, дах якога быў ахоплены агнём, засталася жанчына. У гэты момант абрынуліся бэлькі перакрыцця і комін печы. Ратавальнік быў заціснуты будаўнічымі канструкцыямі. Яго адтуль дасталі і адправілі ў бальніцу, дзе ён праз некалькі гадзін памёр у рэанімацыі.
Дзмітрый Зайко служыў у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях з 1996 года. На месцы пажару працуе камісія, якую ачольвае першы намеснік міністра. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, інфармуе прэс-служба МНС.