У Навагрудку з прадпрымальніцай разлічыліся фальшывымі 20 рублямі
![У Навагрудку з прадпрымальніцай разлічыліся фальшывымі 20 рублямі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/denom_20.jpg.webp?itok=83fxdYWV)
У Навагрудку з індывідуальнай прадпрымальніцай разлічыліся фальшывымі 20 беларускімі рублямі. Заўважыла яна гэта толькі падчас пералічвання выручкі гандлёвай кропкі, якая знаходзіцца ў бізнес-цэнтры па вуліцы Мінскай. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Паводле яе слоў, банкнотай разлічыўся за тавар невядомы мужчына, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Як паведамляла Еўрарадыё, у мінулым месяцы падробленую "дваццатку" выявілі ў Гродне (на здымку знізу). Работнікі адной з гандлёвых кропак таксама натрапілі на фальшыўку падчас пералічвання выручкі.
![У Навагрудку з прадпрымальніцай разлічыліся фальшывымі 20 рублямі](/sites/default/files/paragraphs/image/13883681-1810590035840946-120767617-n.jpg)
Фота: Следчы камітэт