У Навагрудку адкрылі памятны знак, прысвечаны памяці ахвяр халакосту (фота)
![У Навагрудку адкрылі памятны знак, прысвечаны памяці ахвяр халакосту (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/7-5a.jpg.webp?itok=AgrgmdO-)
26 верасня ў Навагрудку адкрылі памятны знак, прысвечаны памяці ахвяр халакосту. Найперш памяці яўрэйскіх дзяцей, знішчаных падчас Другой сусветнай вайны нацыстамі, а сярод іх Міхлі Сасноўскай з навагрудскага гета. Як інфармуе газета “Новае жыццё”, удзел у памятных мерапрыемствах узялі былыя вязні гета і нацысцкіх канцлагераў, старшыня мясцовага райвыканкама Анатоль Маркевіч, павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі.
Памятны знак быў створаны намаганнямі супрацоўнікаў музея яўрэйскага супраціўлення і індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Коваля.
Фота: novgazeta.by