У навагоднюю ноч у Беларусі нарадзілася 54 дзіцяці — дзяўчынак больш

Немаўля / knews.kg
Немаўля / knews.kg

У навагоднюю ноч у Беларусі нарадзілася 54 дзіцяці — 19 хлопчыкаў і 35 дзяўчынак. Самы першы з іх, хлопчык, з'явіўся ў Калінкавічах а 00:02 1 студзеня. Мінздароўя паведамляе, што менавіта ў Гомельскай вобласці ў гэты час нарадзілася больш за ўсё дзетак — 5 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.

Трохі адстала Брэсцкая вобласць: тут за ноч нарадзілася 11 дзяцей і хлапчукоў сярод іх больш — 6, а дзяўчынак — 5.

У Гродзенскай вобласці ў Новы год нарадзілася 5 дзяўчынак, у Магілёўскай вобласці — 2 дзяўчынкі і хлопчык, у Віцебскай — 2 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. У Мінскай — 7 малых: 3 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі.

У Мінску нарадзілася 11 дзетак. І з гендэрным балансам у сталіцы праблемы: 1 хлопчык і 10 дзяўчынак!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі