У навагоднія святы ў Мінску зафіксаваны бум нараджальнасці

З 31 снежня па 2 студзеня ў Мінску зафіксавана 77 выклікаў хуткай дапамогі з нагоды родаў. Пра гэта паведамілі на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Самая вялікая колькасць выклікаў прыпадае на 2 студзеня — 38. Да прыкладу, у звычайныя дні ў лякарні паступаюць не больш за 20 парадзіх.

Увогуле па словах медыкаў, больш за ўсё выклікаў хуткай дапамогі было 1 і 2 студзеня — больш за 2 тысячы, з якіх кожныя суткі больш за 350 экстраных выклікаў.

У навагоднюю ноч паслугамі хуткай скарысталіся 1700 чалавек. З іх больш за 220 выпадкаў траўм, а таксама 2 выпадкі пераахалоджвання.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі