У наступным годзе ў Мінску пачнуць будаўніцтва студэнцкай вёскі

Будаўніцтва запланавана недалёка ад медыцынскага універсітэта. У вёсцы будзе дзевяць студэнцкіх інтэрнатаў, адміністрацыйны корпус з падземнай аўтамабільнай стаянкай, інтэрнат для аспірантаў, культурна-забаўляльны цэнтр і гасцініца.

Першым плануецца пабудаваць інтэрнат для студэнтаў Белдзяржуніверсітэта. Згодна з планам, ён павінен быць здадзены ў эксплуатацыю ў 2009 годзе.

Праект ужо прайшоў узгадненне ў Камітэце архітэктуры і стане першым на прасторах СНД.

У студэнцкай вёсцы будзе жыць больш за 9 тысяч студэнтаў.

Першы канал

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі