У Нарвегіі хочуць пабудаваць унікальныя падводныя плывучыя тунелі (фота)

У Нарвегіі хочуць пабудаваць унікальныя падводныя плывучыя тунелі (фота)

У Нарвегіі плануюць пабудаваць падводныя плывучыя тунелі, якія размясцяць пад паверхняй фьёрдаў. Пакуль інжынеры распрацоўваюць папярэднія эскізы канструкцыяў і падлічваюць, які вецер і якія хвалі могуць вытрываць гэтыя тунелі, а таксама высвятляюць, як на іх паўплываюць цячэнні, паведамляюць замежныя СМІ.

Мяркуецца, што пад вадой на глыбіні каля 30 метраў пракладуюць бетонныя труды, па якіх будуць перасоўвацца машыны. Гэтыя трубы прымацуюць тросамі да дна, а на паверхні размясцяць пантоны для падтрымання канструкцыяў.

Першы такі плывучы тунель можа з’явіцца ў Согне-фьёрдзе, найвялікшым фьёрдзе ў Еўропе. Даўжыня падводнага тунеля складзе 1200 метраў. Праект ацэньваецца ў 25 мільярдаў долараў і можа быць завершаны да 2035 года.

Фьёрды — гэта марскія залівы, якія глыбока ўразаюцца ў сушу. Іх берагі звычайна ўтвораныя высокімі скаламі. Гэтыя асаблівасці ландшафту вельмі характэрныя для ўзбярэжжаў Нарвегіі і прыцягваюць вялікую колькасць турыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі