Вы тут

У намесніка дырэктара брэсцкага прадпрыемства знашлі больш за 1 кг марыхуаны

uvd.brest.gov.by

У Брэсце супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі выявілі больш за 1 кг высушанай марыхуаны, піша uvd.brest.gov.by.

Брэсцкія міліцыянты звярнулі ўвагу на намесніка дырэктара аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў. Падчас ператрусу ў яго кватэры было знойдзена і канфіскавана 1086,75 грамаў высушанай марыхуаны. Гэтае рэчыва мужчына захоўваў з мэтай збыту. Праваахоўнікі затрымалі мужчыну.

На яго пачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Паведамляецца, што 31-гадовы брастаўчанін раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

У гэты ж дзень міліцыянты затрымалі 25-гадовага экспедытара, які захоўваў марыхуану для ўжывання. На яго пачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 328.

Праводзяцца далейшыя следчыя мерапрыемствы.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”