У МУС заявілі, што ілжэмінёры дасылалі паведамленні з суседніх дзяржаў

У МУС заявілі, што ілжэмінёры дасылалі паведамленні з суседніх дзяржаў

У МУС Беларусі заявілі, што ілжэмінёры дасылалі паведамленні па электроннай пошце пра нібыта закладзеныя ў розных будынках у Мінску выбуховыя прыстасаванні з суседніх дзяржаў. "Практыка паказвае, што ва ўсіх выпадках сляды вядуць за межы краіны", — цытуе словы намесніка начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Кірыла Вяткіна БЕЛТА. Адзначаецца, што зламыснікі выкарыстоўваюць сервісы для захавання ананімнасці.

Летась і сёлета на "замініраваных" аб'ектах сапёры не знайшлі ніякіх небяспечных прадметаў. Толькі ў 2019 годзе ў нашай краіне было распачата 35 крымінальных спраў аб заведама непраўдзівых паведамленнях пра небяспеку. Апошні выпадак адбыўся ў беларускай сталіцы 19 жніўня, калі зламыснікі паведамілі пра закладзеныя бомбы ў некалькіх гатэлях, гандлёвых цэнтрах, вакзалах, у Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Сілавікам даводзілася праводзіць эвакуацыю тысяч людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі