Вы тут

У МУС абверглі прымусовую вакцынацыю ў Шклоўскай калоніі

Вакцынацыя ад каранавірусу павінна здзяйсняцца на добраахвотнай аснове / Unsplash.com

Міністэрства унутраных спраў пракаментавала інфармацыю пра тое, што ў Шклоўскай калоніі зняволеных прымушаюць вакцынавацца ад каранавіруса шляхам шантажу. Зняволеным пагражалі пазбавіць іх працяглых спатканняў са сваякамі.

У адказ на гэта, МУС Беларусі заявіла, што гэта паведамленне не адпавядае рэчаіснасці:

"Гэта чарговая спроба дыскрэдытаваць праваахоўныя органы". Паводле інфармацыі Дэпартамента выканання пакаранняў, ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы вакцынацыя праводзіцца выключна на добраахвотнай аснове.

Таксама ў ведамстве дадалі, што сярод зняволеных вядзецца актыўная "тлумачальная праца аб перавагах вакцынацыі, як эфектыўнай, даступнай і бяспечнай меры прафілактыкі коронавирусной інфекцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.