У Мсціслаўскім раёне егер застрэліў вяскоўца, пераблытаў яго з казуляй

У Мсціслаўскім раёне егер застрэліў вяскоўца, пераблытаў яго з казуляй

У Мсціслаўскім раёне егер застрэліў вяскоўца. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 23 траўня. Каля вёскі Басцяновічы праходзіла паляванне, якім кіраваў егер. У ім удзельнічалі два паляўнічыя. Таксама ў іх кампаніі быў 41-гадовы жыхар вёскі Белы Мох. У нейкі момант ён быў у зарасніках малінніку, а егер палічыў, што там знаходзіцца казуля. Адбыўся стрэл карцеччу. Мужчына атрымаў раненне ў галаву і памёр на месцы.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Мсціслаўскі РАУС праводзіць праверку. Егер прызнаў, што парушыў тэхніку бяспекі падчас палявання — зрабіў стрэл на шум, калі не бачыў, хто ж знаходзіцца ў кустах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі