У Мінску зніклі тры замежнікі з Паўночнай Карэі (фота)

У Мінску зніклі грамадзяне Паўночнай Карэі. Тры замежнікі працавалі на будоўлі. Іх не бачылі з 11 студзеня.

Як адзначае interfax.by, грамадзяне Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чан Су, Лі Ту Хен і Хван Рон Хо жылі ў прыватным доме на вуліцы Балотнай. Па звестках міліцыянтаў, каля 19-й гадзіны 11 студзеня яны разам пайшлі з дому. Дагэтуль невядомае іх месцазнаходжанне.

Міліцыянты кажуць, што апісанне зніклых — даволі агульнае. На выгляд 50-55 гадоў, рост 165-170 см, сярэдняга целаскладу, твары круглыя, смуглявыя, сярэднеазіяцкага тыпу, бровы прамыя, вочы карыя, валасы прамыя, чорныя, кароткія.

Затое ёсць фота зніклых карэйцаў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС просяць усіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне зніклых, паведаміць на наступныя тэлефоны: (8-017) 230-83-20, (8-017) 230-34-34. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Кім Чан Су

Лі Ту Хен

Хван Рон Хо

Фота — lenta-kazan.ru і мінскай міліцыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі