У Мінску знайшлі чарговы склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны

Чарговы «магільнік» боепрыпасаў выявілі будаўнікі пад час земляных прац на вуліцы Напалеона Ордыў новым мікрараёне Брылевічы на паўдневым-захадзе Мінска.
Яшчэ ў снежні 2006 года пры закладцы падмуркаў першых дамоў будаўнікі выявілі цэлы арсенал боепрыпасаў. Сапёры адкапалі і абясшкодзілі каля 1500 выбухных прылад. Цудам ніхто не пацярпеў і ўвесну 2007 года, калі на паверхню было паднята каля сотні боепрыпасаў.

Будаўніцтва мікрараёна будзе весціся да 2011 гады, і рабочыя асцерагаюцца, што гэта не апошняя знаходка. Жыхары вёскі Сяброўства, якая знаходзіцца непадалёк, распавядаюць, што падчас Вялікай Айчыннай вайны ў гэтых месцах стаялі нямецкія зенітныя батарэі.

Рэспубліка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі