У Мінску жанчына ўкусіла за сцягно міліцыянера, крымінальная справа ўжо ў судзе
Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу аб выкарыстанні гвалту ў дачыненні міліцыянера (арт. 364 КК). Па ёй праходзіць 29-гадовая жанчына. Як паведамляе прэс-служба пракуратуры горада Мінска, 29 жніўня сілавікі спрабавалі затрымаць групу маладых людзей, якія ішлі калонай на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Веры Харужай. Згаданая жанчына была ў ёй разам з братам. Яна паспела забегчы ў тралейбус, дзе яе і затрымалі сілавікі. Аднаго з іх пратэстоўка і ўкусіла за левае сцягно (гэта было зафіксаванана відэа). Яна дагэтуль знаходзіцца пад вартай.
У Беларусі амаль штодня распачынаюцца новыя крымінальныя справы па фактах гвалту ў дачыненні міліцыянераў. А вось пра справы аб збіцці і катаваннях пратэстоўцаў дагэтуль нічога не чуваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.