У Мінску затрыманыя ўчастковыя міліцыянты, якія бралі хабар

Два ўчастковых міліцыянты затрыманыя Галоўным упраўленнем уласнай бяспекі МУС Беларусі. Праваахоўнікі служылі ў Першамайскім РУУС сталіцы.
Як паведамляе "Ежедневник", яны бралі хабар. Адзін жыхар сталіцы, які раней быў асуджаны, быў пастаўлены міліцыянтамі перад выбарамі: альбо знаходзіш грошы, альбо зноў ідзеш за краты. Ён паскардзіўся і па яго заяве была праведзеная аперацыя, у выніку якой аператыўнікі затрымалі ўчастковых - капітана і лейтэнанта.

Праўда, калегі хабарнікаў здзіўляюцца, што сума, на якую, нібыта, паквапіліся затрыманыя, складала 310 тысяч рублёў і 250 долараў. Яны лічаць, што за такі мізэрны хабар міліцыянты не рызыкавалі б. Тым не менш, распачатая крымінальная справа і праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі