Вы тут

У Мінску затрыманая перакладчыца Вольга Калацкая

Вольга Калацкая / minsk.repetitors.info

У Мінску ў сваёй кватэры затрыманая перакладчыца Вольга Калацкая. Пра затрыманне яна паспела паведаміць у сацсетках.

"Мяне затрымалі, прышлі дамоў і павезлі ў Фрунзенскі РУУС на размову", — напісала Калацкая ў Фэйсбуку.

Калацкая перакладала на беларускую мову творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна ды іншых. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Дзеяслоў” і “ARCHE”. Таксама перакладала па-беларуску мультфільмы, у тым ліку "Шрэк".

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння таксама былі затрыманыя выдавец Андрэй Янушкевіч і кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.