У Мінску затрымалі турка, які ладзіў сэкс-туры для замежнікаў

Міліцыя затрымала ў Мінску грамадзяніна Турцыі. Яго падазраюць у арганізацыі сэкс-тураў. Ён быў звязаны з адной з турфірм.

Карыстаючыся гэтымі сувязямі, турак арганізоўваў для замежных турыстаў
пікантную праграму, у якую ўваходзіла аказанне сэксуальных паслуг
беларускімі прастытуткамі.

Гасцям сталіцы на здымных кватэрах, а
таксама ў нумарах гасцініц арганізоўвалі сустрэчы з мінскімі путанамі.
Каштавала такая паслуга каля 150 долараў за гадзіну. Пры гэтым турак
забіраў сабе па 50-80 долараў.

Прыязджалі ў сэкс-туры ў Мінск пераважна
грамадзяне Турцыі. Аднак у праваахоўных органах не выключаюць, што
падобнымі паслугамі маглі карыстацца і жыхары іншых краін. Цяпер гэта
інфармацыя правяраецца, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.