Двух чалавек, суседзяў па доме, затрымалі ў адным з мінскіх двароў, паведамляюць праваабаронцы. Суседзі спрабавалі ачысціць бамбасховішча. У нейкі момант у двор прыехалі сілавікі і пачалі правяраць у жыхароў тэлефоны.
Два чалавекі паспелі зайсці ў пад'езд, але супрацоўнікі міліцыі іх дагналі і таксама прымусілі паказаць тэлефоны. Гэтых людзей затрымалі. Дзе яны знаходзяцца ў цяперашні момант, праваабаронцы высветліць пакуль не змаглі.