Вы тут

У Мінску затрымалі стрыт-артара Алега Ларычава

Білборд з партрэтам Алега Ларычава ўпрыгожваў мінскія вуліцы

У Мінску затрыманы вулічны мастак Алег Ларычаў. Ён знаходзіцца ў адным з РАУС сталіцы.

Разам з Ларычавым, як паведамляюць, затрымалі яшчэ некалькі чалавек.

Ларычаў — каардынатар стрыт-арт праекту SIGNAL, ён вельмі шмат зрабіў дзеля таго, каб на будынках у Мінску з'яўляліся прыгожыя муралы замест шэрых сцен. У свой час яго фота было на сацыяльнай рэкламе "Гэта я" — такім чынам яму дзякавалі за працу і мінскія чыноўнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.