У Мінску затрымалі групу махляроў, якая забірала грошы ў пенсіянераў

Злачынную групу махляроў, якія рабавалі пенсіянераў, затрымалі ў Мінску. На працягу 2007 года і сёлета яны з дапамогай так званай “лялькі” (муляжа грошай) выманьвалі ў старых людзей грошы, паведамляе БЕЛТА. Злачынцы высочвалі сваіх ахвяраў на поштах альбо ў аддзяленнях банкаў, дзе пераконваліся, што яны атрымалі пенсію ці абмянялі валюту. На вуліцы адзін з махляроў падкідваў “ляльку”, якую знаходзіў пенсіянер, альбо іншы злачынца, які прапаноўваў бабулі ці дзядулі падзяліць знаходку.

У гэты момант і з’яўляўся іх гаспадар, які патрабаваў у “шчасліўчыкаў” паказаць усе купюры, якія маюць пры сабе, каб знайсці свае. Падчас перагляду грошай махляры выцягвалі частку купюраў з грошай пенсіянера і знікалі. Колькі пацярпела ад іх дзейнасці старых людзей у сталіцы, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі