У Мінску затрымалі бацьку і сына, якія аказалі супраціўленне міліцыі

У Мінску затрымалі бацьку і сына, якія аказалі супраціўленне міліцыі

У Мінску затрымалі бацьку і сына, якія аказалі супраціўленне міліцыі. У дачыненні іх распачалі крымінальную справу. Як паведамляе сталічная міліцыя, здарэнне адбылося ўвечары 23 студзеня ў Партызанскім раёне. Міліцыянеры прыехалі, каб выканаць пастанову суда — адправіць 23-гадовага мінчука адбываць 10 сутак арышту (за што ён быў пакараны, не ўдакладняецца). Аднак яны сутыкнуліся з агрэсіяй з боку маладога чалавека і яго 50-гадовага бацькі. Чым яна была выклікана, невядома.  

Сцвярджаецца, што мужчыны аказалі супраціўленне міліцыянерам і нанеслі ім цялесныя пашкоджанні, парвалі абмундзіраванне. Іх у выніку затрымалі і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Крымінальную справу распачалі "па факце прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі