У Мінску зачыняецца “Лучшая улица”. У сацсетках лакацыі робяцца намёкі на фінансавы канфлікт:
"Партнёрства з заводам "Луч" для нас было вялізнай памылкай. Кіраўнічы склад аднаго з найбуйнейшых заводаў горада Мінска дазваляе сабе ўзбагачацца за кошт прадпрымальнікаў малога бізнесу. Шкада…"
Падрабязнасці адміністрацыя пляцоўкі не паведамляе.
"Лучшая улица" пачала сваю працу ў жніўні 2022-га. Лакацыя з фудтракамі знаходзілася на панадворку завода “Луч”.