У Мінску з-за пажару з інтэрната эвакуявалі 180 дзяцей

Будынак інтэрната, у якім адбыўся пажар / minsk.mchs.gov.by
Будынак інтэрната, у якім адбыўся пажар / minsk.mchs.gov.by

Увечары ў аўторак у будынку інтэрната Беларускага дзяржаўнага каледжу прамысловасці будаўнічых матэрыялаў па вуліцы Гурскага ў Мінску адбыўся пажар. Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра яго ў 21:29. Узгаранне адбылося ў адным з пакояў на дзявятым паверсе, які рамантавалі. З будынка эвакуявалі 250 чалавек, у тым ліку 180 дзяцей. Прычына ўзгарання высвятляецца. Пацярпелых няма, паведамляе прэс-служба МНС.

У Мінску з-за пажару з інтэрната эвакуявалі 180 дзяцей
minsk.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі