У Мінску Юрыю Шаўчуку падаравалі дыск “Крамы”

Лідару гурта ДДТ Юрыю Шаўчуку ў Мінску падаравалі новы альбом легендарнага беларускага гурта “Крама” “Белая вада”. Напярэдадні канцэрта ў “Мінск-арэне” расійскія музыканты сустрэліся з журналістамі. Сярод іх быў карэспандэнт Еўрарадыё і аўтар тэкстаў “Крамы” Зміцер Лукашук. У адказ на расповед Шаўчука пра яго цікаўнасць да творчасці беларускіх калег, удзельнік “Крамы” падараваў яму дыск з альбомам “Белая вада”.

“Вось, за гэта вялікі дзякуй, — узрадаваўся Шаўчук. — Абавязкова як будзе вольны час, паслухаю разам з альбомамі іншых вашых музыкантаў”.

Нагадаем, 28 сакавіка легенда айчыннага рока, гурт “Крама”, упершыню выступіць з вялікім сольным канцэртам у мінскім клубе Re:Public. Музыкі цалкам выканаюць новы альбом “Белая вада”, сыграюць лепшыя хіты, а таксама ўзгадаюць шэраг песень, якія амаль не гучалі на канцэртах.

Крама” — мінскі гурт, створаны ў канцы 1991 года, які грае рытм-энд-блюз і блюз-рок. На сённяшні дзень дыскаграфія калектыву налічвае 7 студыйных альбомаў, апошні з якіх, “Белая вада”, выйшаў у лістападзе 2014 года і атрымаў выключна станоўчыя водгукі крытыкаў і публікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі