Вы тут

Гітарыст Сяргей Трухановіч пакідае "Краму"

Сяргей Трухановіч. Фота: guitarland.by

Гітарыст Сяргей Трухановіч пакідае гурт "Крама", дзе ён быў адным з заснавальнікаў і граў 25 гадоў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, паміж Трухановічам і лідарам гурта Ігарам Варашкевічам адбыўся асабісты канфлікт.

Трухановіч плануе заняцца сольнай кар'ерай. Яго першы альбом мае назву "Пункт невяртання". 

Апошні выступ Трухановіча з "Крамай" адбудзецца 17 лістапада ў мінскім бары "Каёт". У гэты дзень музыкі прэзентуюць сінгл "Да неба". У яго ўвойдуць аднайменная песня на словы Міхала Анемпадыстава часоў "Бонды", студыйная версія "Стэфка праз 30 гадоў" і новая тэма "Не твая вайна".