Гурт "Крама" прэзентаваў кліп "Дапіў віно" з Пугачам, Дудзінскім і Памідоравым
![Гурт "Крама" прэзентаваў кліп "Дапіў віно" з Пугачам, Дудзінскім і Памідоравым](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/krama-0505.jpg.webp?itok=efB56SlP)
Гурт "Крама" прэзентаваў на Youtube кліп на песню "Дапіў віно". Гэта песня з новага альбома "Зацьменны блюз".
У здымках кліпа ўдзельнічалі сябры гурта: Дзяніс Дудзінскі, Хауа Амуда, Уладзімір Пугач і Аляксандр Памідораў.
Песня "Дапіў віно" ўвайшла ў новы, дзявяты альбом гурта — "Зацьменны блюз". Ён з'явіцца на ўсіх лічбавых пляцоўках 12 траўня. Увечары таго ж дня гурт прэзентуе альбом вялікім анлайн-канцэртам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.