У Мінску ўсё ж зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Мікіту Семяненку

У Мінску ўсё ж зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Мікіту Семяненку

У Мінску ўсё ж зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета актывіста руху “За свабоду” Мікіту Семяненку. Раней яму памылкова прыпісалі кватэру, якая належыць іншаму чалавеку. А паколькі ў дэкларацыі яе не было, у рэгістрацыі адмовілі. Спробы патлумачыць сябрам участковай выбарчай камісіі, што сітуацыя з кватэрай — памылка супрацоўнікаў Зямельнага кадастру, поспеху не мелі. Аднак гэтае рашэнне актывіст абскардзіў. У выніку Мінская гарадская выбарчая камісія Мікіту Семяненку зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты па Кунцаўшчынскай акрузе № 34.

“Па словах старшынi паседжання iнфармацыя з регiстру Нацыянальнай кадастравай агенцыi была няправiльна трактаваная Фрунзенскай выбарчай камiсiяй (старшыня Жаголкiна Зiнаiда Уладзiмiраўна), — піша на сваёй старонцы ў Facebook Семяненка. — Па кампенсацыю выдаткаў i высвятленне асобы, адказнай за памылку, параiлi звярнуцца у суд”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі