У Мінску ўлабавую сутыкнуліся "Газель" медслужбы і Hyundai (фота)

Як інфармуе onliner.by, у Мінску 6 лістапада сутыкнуліся Hyundai і "Газель" медслужбы. Першы аўтамабіль рухаўся з боку праспекта Жукава ў напрамку вуліцы Мініна. Кіроўца з невядомай прычыны выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там легкавік сутыкнуўся з мікрааўтобусам медслужбы. Як кажа старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка, хуткасць руху Hyundai была высокай. 

Пацярпеў кіроўца "Газелі" — ён моцна стукнуўся галавой аб ветравую шыбу. Лекары паставілі яму папярэдні дыягназ "чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені".

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі