У Мінску сёння раніцай мужчына выпаў з акна чацвёртага паверху

У Мінску мужчына выпаў з акна чацвёртага паверху. Здарэнне адбылося сёння пасля 5-й гадзіны раніцы на вуліцы Касманаўтаў у Маскоўскім раёне сталіцы.

Як інфармуе прэс-служба МНС, на месца спачатку прыехалі медыкі, аднак самастойна зняць пацярпелага з казырка пад'езда яны не змаглі. Тады выклікалі ратавальнікаў. Высветлілася, што ў мужчыны пералом правай нагі. Яго завезлі ў бальніцу хуткай меддапамогі.

Мяркуецца, што 28-гадовы мужчына спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Ён нідзе не працуе.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі