У Мінску сведкі ДТЗ даставалі з пабітага аўто пацярпелага кіроўцу (фота)

У Мінску сведкі ДТЗ даставалі з пабітага аўто пацярпелага кіроўцу (фота)

Сур’ёзнае дарожнае здарэнне адбылося ў сталічным мікрараёне Уручча. На перакрыжаванні вуліц Русіянава і Шугаева сутыкнуліся два легкавікі. У адной з машын заціснула мужчыну-кіроўцу. На месца здарэння выехалі МНС і хуткая, аднак дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася, бо сведкі здарэння самі дасталі з салона пацярпелага.

Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на сведкаў здарэння, кіроўца быў у неадэкватным стане.

У МНС пацвердзілі факт аварыі і паведамілі, што ў выніку ДТЗ сама меней адзін мужчына атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў лякарню. Меддапамога спатрэбілася яшчэ двух людзям.

Фота: odas.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі