У Мінску сутыкнуліся тралейбусы, ёсць пацярпелыя
![Месца здарэння / t.me/gaiminsk](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/TraMn.jpg.webp?itok=h-Uidz0n)
Месца здарэння / t.me/gaiminsk
У Мінску сутыкнуліся два тралейбусы. Здарэнне адбылося ў аўторак каля 10:30 на Ангарскай вуліцы. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, тралейбусы рухаліся ў спадарожным накірунку. Паводле папярэдняй версіі, адзін з кіроўцаў, 32-гадовы мужчына, заснуў.
У выніку ДТЗ пацярпелі 7 пасажыраў, іх завезлі для абследавання ва ўстанову аховы здароўя.
![У Мінску сутыкнуліся тралейбусы, ёсць пацярпелыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33_14.jpg.webp?itok=ikUhb4G1)
t.me/gaiminsk
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.