У Мінску суд апраўдаў грамадзяніна Ізраіля, якога Беларусі выдала Германія

У Мінску суд апраўдаў грамадзяніна Ізраіля, якога Беларусі выдала Германія

Мінскі гарадскі суд у панядзелак апраўдаў грамадзяніна Ізраіля, якога Беларусі выдала Германія. Алана Левіта вінавацілі ў забойстве 25-гадовай даўніны. У 1993-м адбылося жорсткае забойства бізнесмена. Вінаватай спачатку прызналі знаёмую Левіта (у яго і бізнесмена з ёй быў раман). Жанчына свой 8-гадовы тэрмін зняволення адсядзела, у судзе была ў якасці сведкі. Алан Левіт заявіў, што былая каханка агаварыла яго, каб выгарадзіць сапраўдных злачынцаў, інфармуе TUT.by.

Пракурор прасіў прысудзіць ізраільцяніна да 14 гадоў калоніі. А ў выніку справу па факце забойства бізнесмена накіравалі на новае расследаванне, абвінавачанага вызвалілі ў зале суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі