Вы тут

У Мінску сілавікі зноў чынілі перашкоды Маршу пенсіянераў

Міліцыя перакрывае ходнікі / Еўрарадыё

У Мінску сілавікі зноў чынілі перашкоды Маршу пенсіянераў, які традыцыйна праходзіць у панядзелкі. Сілавікі прыехалі на некалькіх аўтобусах і перакрылі ходнікі на праспекце Незалежнасці (на ім быў перакрыты рух транспарту). У выніку калона ўдзельнікаў акцыі павярнула на вуліцу Валадарскага. У шэсці ўдзельнічалі сотні людзей.

Каля СІЗА № 1 на Валадарскага пратэстоўцы крычалі "Выпускай!". Яны прайшлі Раманаўскую Слабаду, дайшлі на станцыі метро "Фрунзенская" і вярнуліся да Нямігі.

Яшчэ адна калона пенсіянераў па ходніках праспекта Незалежнасці пайшла ў бок Кастрычніцкай плошчы. Але каля ГУМа сілавікі яе спынілі. Калі пратэстоўцы вярнуліся да вуліцы Валадарскага, іх акружылі, адбыліся затрыманні.

Тыдзень таму сілавікі таксама перашкаджалі Маршу пенсіянераў. "Заслона" тады была выстаўлена на праспекце Незалежнасці каля вуліцы Янкі Купалы.

Удзельнікі акцыі на пачатку збору / Еўрарадыё
Столькі аўтобусаў прывезлі міліцыю / Еўрарадыё
Перакрытая вуліца Валадарскага / @radiosvaboda
@tutby_official
У акружэнні / @motolkohelp
Да плошчы Якуба Коласа прарвалася толькі невялікая група пенсіянераў / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.