У Мінску шукаюць мужчыну, які здзейсніў два напады на харчовыя крамы

У Мінску шукаюць мужчыну, які здзейсніў два напады на харчовыя крамы

У Мінску шукаюць зламысніка, які здзейсніў два разбойныя напады на харчовыя крамы. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, першы эпізод здарыўся 21 ліпеня прыкладна ў 21.30 у адной з крамаў на вуліцы Прытыцкага. Туды завітаў мужчына, дастаў прадмет, падобны да пісталета, і пад пагрозай выкарыстання гвалту забраў у прадавачкі 130 рублёў.

Праз тры дні таксама познім вечарам ён прыйшоў у харчовую краму на вуліцы Лідскай, але тамтэйшая прадавачка не аддала рабаўніку грошы, пасля чаго ён проста збег.

Следчыя ўжо маюць версію, што абодва напады сапраўды здзейсніў адзін і той самы чалавек. Гэта малады мужчына 25-35 гадоў, росту 176-185 см, хударлявы, з цёмна-русымі кароткастрыжанымі валасамі і з невялікай бародкай. Усіх, хто мае пра яго інфармацыю, просяць патэлефанаваць па нумарах 213-03-85 або 389-55-55.

У Мінску шукаюць мужчыну, які здзейсніў два напады на харчовыя крамы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі