У Мінску шукаюць, хто будзе карміць спартоўцаў на Еўрагульнях-2019

У Мінску шукаюць, хто будзе карміць спартоўцаў на Еўрагульнях-2019

Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама абвясціла конкурс па вызначэнні аператара харчавання спартсменаў, трэнераў і абслуговага персаналу ў студэнцкай вёсцы падчас II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, інфармуе БЕЛТА.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя асобы, у тым ліку нерэзідэнты Беларусі. Прэтэндэнты мусяць мець досвед абслугоўвання буйных мерапрыемстваў, станоўчыя водгукі і рэкамендацыйныя лісты аб узроўні аказання паслуг грамадскага харчавання на буйных спартовых турнірах міжнароднага ўзроўню з колькасцю ўдзельнікаў больш за 8 тысяч чалавек. Заяўкі на конкурс прымаюцца з 1 па 29 верасня 2017 года.

Фінансаванне будзе весціся за кошт сродкаў фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага бюджэту Беларусі, бюджэту Мінска. Таксама будуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі