У Мінску шукаюць 9-гадовага хлопчыка

У Мінску міліцыя і валанцёры шукаюць дзевяцігадовага Андрэя Шарамецьева. Як паведамляецца на старонцы пошукава-выратавальнага атрада "Анёл", 22 красавік каля 16-й гадзіны хлопчык сышоў пасля ўрокаў са школы №137 на вуліцы Каліноўскага, але дадому не з'явіўся. Сам хлопчык пражывае на вуліцы Парніковай.

Прыкметы хлопчыка: на выгляд 8-10 гадоў, рост 130-135 см, хударлявага целаскладу, валасы светла-русыя, кароткія, вочы блакітныя.

Андрэй быў апрануты ў шэрую трыкатажную шапку з блакітнай палоскай, сінюю куртку з каптуром, шэры пінжак з чорнымі штрыфлямі, шэрыя нагавіцы, чорныя чаравікі.

Пры сабе школьнік меў чорны партфель з чырвонымі ўстаўкамі, сіні мех з малюнкам і прыладамі для басейна.

Інфармацыю пра хлопчыка просяць паведамляць па тэлефонах (+375 33) 666-68-56, (+375 33) 666-60-33 альбо ў міліцыю па тэлефоне 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі