У Мінску рыхтуюцца да святочных масавых гулянняў памежнікаў

Мінская міліцыя павялічыць колькасць нарадаў у месцах масавага адпачынку памежнікаў. Нагадаем, 28 траўня яны будуць адзначаць сваё свята — Дзень памежніка. Масавыя гулянні традыцыйна пройдуць у сталічных парках Горкага і Чалюскінцаў. Як паведамляе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на сталічную міліцыю, дадатковыя сілы праваахоўнікаў будуць ахоўваць не толькі грамадзян, але і саміх памежнікаў. Разам з тым міліцыянты адзначаюць, што "памежнікі гуляюць больш цывілізавана, чым дэсантнікі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі