У Мінску п’яны бяспраўнік урэзаўся ў агароджу, уцякаючы ад міліцыі (фота)

У Мінску п’яны бяспраўнік урэзаўся ў агароджу, уцякаючы ад міліцыі (фота)

У Мінску затрымалі п’янага кіроўцу-бяспраўніка, які пасля здзяйснення дарожнай аварыі ўцякаў ад міліцыі і трапіў у яшчэ адну прыгоду. Малады чалавек 1987 года нараджэння ў 2013 годзе ўжо быў пазбаўлены правоў за здзяйсненне ДТЗ і за язду ў нецвярозым стане. У яго забралі пасведчанне кіроўцы на пяць гадоў, але ён не стаў трываць пакаранне.

Увечары 22 лютага ён папаўся зноў: міліцыянты ўбачылі на вуліцы Волаха машыну з механічнымі пашкоджаннямі, якая ехала на вялікай хуткасць, віхляючы пры гэтым. Кіроўцу далі сігнал спыніцца, які быў праігнараваны. Парушальнік стаў уцякаць, праўда з’ехаў ён недалёка: усяго праз 200 метраў урэзаўся ў сеткавую агароджу. Ад сутыкнення ў машыне спрацавалі падушкі бяспекі і кіроўцу давялося спыніцца. Пасля ён спрабаваў уцячы на сваіх нагах, але міліцыя яго дагнала.

Медагляд выявіў 2,3 праміле алкаголю ў арганізме кіроўцы. Да затрымання ён паспеў здзейсніць іншую аварыю — сутыкнуўся з мікрааўтобусам і знік з месца здарэння, паведамляе Onliner.by са спасылкай на ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі