У Мінску прывезлі здаваць на лом машыну з радыяцыяй

19 лістапада ў пасёлак Гатава Мінскага раёна на лом каляровага метала прывезлі здаваць грузавы аўтамабіль ЗІЛ. У кузаве аўтамабіля было зафіксаванае перавышэнне радыяцыйнага фону.

На выклік прыбылі спецыялісты службы хімічнай службы і радыяцыйнай абароны Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС. Ратавальнікі замерылі ўзровень радыяцыйнага фону. Як выявілася, на паверхні ён перавышаў норму ў 40 разоў — 8 мікразівертаў у гадзіну пры дапушчальным узроўні 0,2 мкЗв/гадз. 
 
Прычынай радыяцыйнага фону быў хімічны элемент радый, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў . На адлегласці 2 метраў ад крыніцы радыяцыя была ў норме. Як выявілася, "фаніў" фрагмент прыбора — шырынёй 10 см, даўжынёй 15 см. 

Прадмет змясцілі ў герметычны кантэйнер для наступнай утылізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі