У Мінску пройдзе Генасамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў

У Мінску пройдзе Генасамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў

У 2016 годзе Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) пройдзе ў Беларусі. Рашэнне пра гэта было прынятае ў суботу, 21 лістапада, у Празе па выніках галасавання прадстаўнікоў пяцідзесяці Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў краін Еўропы. Як адзначае ТАСС, акрамя нашай краіны на правядзенне чарговай генасамблеі ЕАК прэтэндавалі Арменія, Мальта, Македонія.

Першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў пракаментаваў прынятае рашэнне так: "Нягледзячы ні на якія абмежаванні, мы заўсёды былі з Еўропай, у сусветнай спартыўнай палітыцы. Прынятае рашэнне толькі паглыбляе гэтыя інтэграцыйныя працэсы ў сферы спорту". На яго думку, правядзенне генасамблеі ЕАК у 2016 годзе дазволіць умацаваць імідж і аўтарытэт краіны "як сацыяльна арыентаванай дзяржавы, надаваць першарадную ўвагу прапагандзе алімпійскіх ідэалаў, здаровага ладу жыцця, развіццю фізічнай культуры і спорту".

Дарэчы, у наступным годзе ў Беларусь сабраўся з візітам прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. Паводле папярэдніх звестак, у Мінску Бах хоча сустрэцца з легендарнымі беларускімі фехтавальшчыкамі Аляксандрам Раманьковым і Аленай Бяловай. Ён выступаў з імі на Алімпійскіх гульнях. Апошні раз прэзідэнт МАК наведваў Беларусь у 1997 годзе, гэта быў Хуан Антоніа Самаранч.

Фота: fotoserg.livejournal.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі