У Мінску прэзентуюць кнігу "Жыццё пасля раку"

У кнігу "Жыццё пасля раку" ўвайшлі гісторыі 22 людзей, якія перамаглі рак. Адначасова з прэзентацыяй кнігі адбудзецца прэзентацыя сацыяльнага праекта ПеРАКможам. 

Прэзентацыя адбудзецца 20 кастрычніка а 19-й у малой зале к/з "Мінск". На імпрэзе выступяць героі кнігі, якая выйшла ў серыі "Бібліятэка Свабоды".

Сярод герояў кнігі — музыка, банкір, клоўн, палітычны актывіст, тэатральны крытык, настаўніца англійскай мовы, святар, пенсіянер. Ідэя праекту "Жыццё пасля раку" належыць журналістцы Ганне Соўсь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі