У Мінску прайшоў прэм'ерны паказ фільма Чарлі Каўфмана "Нью-Ёрк, Нью-Ёрк"

Увечары 7 траўня ў сталічным Доме кіно прайшоў прэм'ерны паказ фільма Чарлі Каўфмана "Нью-Ёрк, Нью-Ёрк". Ён адбыўся ў межах праекта "Каннаманія".
Сам Каўфман параўноўваў карціну са сном. У адпаведнасці з логікай сну ў ёй паказаны рэчы, якія не адбываюцца ў рэальным жыцці. Стваральнік фільма рэкамендаваў гледачам "нічому не здзіўляцца" і ўсе падзеі ў ім "прымаць за чыстую манету".

Фільм "Нью-Ёрк, Нью-Ёрк" быў уключаны ў конкурсную праграму Каннскага кінафестывалю мінулага года. Ён выклікаў кардынальна супрацьлеглыя меркаванні ў прэсы і крытыкаў.

Карціна будзе дэманстравацца ў Доме кіно па 17 траўня.

БелаПАН

На фота: Кадр з фільма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі