У Мінску праходзяць масленічныя кірмашы

Масленічныя кірмашы праходзяць у Мінску 21 і 22 лютага. Найбольшы з іх разгарнуўся сёння ля Палацу спорта — ён працуе з 10.00 да 19.00. Тут наведнікам прапануюць стравы беларускай кухні, шашлык, гарачую юшку і прысмакі. І, натуральна, бліны на розны густ.

Апроч таго, на кірмашы прадаюць паўфабрыкаты і гатовыя стравы, каўбасныя і кандытарскія вырабы, малочныя прадукты і многае іншае.  

У раёнах таксама працуюць масленічныя кірмашы. У Ленінскім раёне — гэта пляцоўка ля кінатэатра “Салют” (21 лютага з 10.00 да 16.00), у Маскоўскім раёне — парк імя Паўлава (21 лютага з 10.00 да 17.00), у Кастрычніцкім раёне — каля цэнтру дзяцей і моладзі “Ветразь” (21 лютага з 11.00 да 15.00), у Партызанскім — у Цэнтральным парку імя Горкага (21 лютага з 11.00 да 17.00).  

У Савецкім раёне масленічны кірмаш працуе таксама сёння, 21 лютага з 11.00 да 15.00 на пляцоўцы ля Камароўскага рынка, у Фрунзенскім раёне — каля Мінскага лядовага палацу з 10.00 да 15.00, у Цэнтральным раёне кірмаш праходзіць сёння з 11.00 да 16.00 ля Палацу дзяцей і моладзі.

У Першамайскім раёне Масленіцу адгуляюць 22 лютага з 11.00 да 16.30 у парку Чэлюскінцаў,  а ў Заводскім раёне кірмаш будзе працаваць два дні — 21 і 22 лютага з 11.00 да 20.00, перадае БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі