У Мінску праходзіць творчы вечар кампазітара і піяніста Аркадзя Гофмана

У Мінскім габрэйскім супольным доме праходзіць творчы вечар кампазітара і піяніста Аркадзя Гофмана. Аркадзь Гофман жыў у Беларусі з 1974 па 1997 гады. Менавіта ў гэты час ён разам з паэтамі Алесем Ставерам і Міхасём Ясенем напісаў шмат песень, якія пасля сталі папулярнымі. Напрыклад, яго песню "Гутарка з унукам" дагэтуль з вялікім поспехам выконвае вядомая беларуская спявачка Нэлі Багуслаўская.

З 1997 года Аркадзь Гофман жыве і працуе ў Ізраілі.

Каардынатар культурных праграм Габрэйскага культурнага таварыства "Эмуна" Людміла Дарафеева распавяла, што на вечары прысутнічае сам А.Гофман. Яго твора выконваюць салісты Анатоль Наліваеў, Эдуард Сняжко, Вера Гофман і студэнты музычнай вучэльні імя Глінкі.

Агентство еврейских новостей

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі