У Мінску праходзіць адзіны дзень зніжак

28 снежня сталічныя ўнівермагі ды іншыя буйныя крамы праводзяць адзіны дзень зніжак. Як паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, усяго правядуць болей за 550 розных мерапрыемстваў і акцый у нехарчовых крамах, у тым ліку болей за 250 распродажаў за зніжэннем рознічных коштаў. Гандлёвыя сеткі прапануюць пакупнікам харчовыя тавары са зніжкамі 20-50%.

Найбольш значныя акцыі пройдуць у гандлёвым доме “На Нямізе”, у ЦУМе, ГУМе, на прадпрыемстве “Кірмаш”.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі