У Мінску прадаюцца дзіцячыя салдацікі "Ветлівыя людзі" (фота)
![У Мінску прадаюцца дзіцячыя салдацікі "Ветлівыя людзі" (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/czalavieczki-1508.jpg.webp?itok=IPHyMBZQ)
У сетцы дзіцячых крамаў "Буслік" у Мінску ў продажы з'явіліся фігуркі расійскіх салдацікаў. Пра гэта піша ў сацсетках Сяржук Бахун.
Набор салдацікаў называецца "Ветлівыя людзі". Самі салдаты зробленыя на ўзор "зялёных чалавечкаў", якія атрымалі вядомасць пры расійскай акупацыі Крыма.