У Мінску плануюць адрадзіць міні-рынкі пры крамах і каля выхадаў з метро

Мінскія ўлады плануюць адрадзіць міні-рынкі пры крамах і каля выхадаў з метро. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі. Паводле яго слоў, гэтая ідэя цяпер разглядаецца.

Мяркуецца, што новаўвядзенне можа стаць адным з метадаў барацьбы з несанкцыянаваным гандлем. Дамарацкі адзначыў, што аднымі забаронамі яго не перамагчы. Таму для цяперашніх нелегальных гандляроў чыноўнікі арганізуюць "законную альтэрнатыву", а тых, хто працягне незаконную дзейнасць, чакае ўзмацненне адказнасці. Аж да крымінальнай адказнасці і канфіскацыі транспартных сродкаў (калі нелегальны гандаль вядзецца з іх).

Дарэчы, за першыя тры месяцы бягучага года ў сталіцы склалі больш за 500 пратаколаў на нелегальных гандляроў, столькі ж іх разглядаецца ў судах.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі