Вы тут

У Мінску перакуліўся каршэрынгавы аўтамабіль

Аварыя адбылася ўначы на вуліцы Пляханава ў Мінску​ / @gaiminsk

Пасажыр каршэрынгавага аўтамабіля апынулася ў бальніцы пасля ДТЗ, якое адбылося мінулай ноччу на вуліцы Пляханава ў Мінску, распавялі ў ДАІ.

Аварыя адбылася каля 2:30. Кіроўца не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу, якая аддзяляла праезную частку ад трамвайных шляхоў. У выніку машына перакулілася.

Экспертыза паказала, што кіроўца быў нецвярозы. У яго крыві выявілі 1,5 праміле алкаголю.

У крыві кіроўцы выяўлена 1,5 праміле алкаголю / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.