У Мінску пад будынак міліцыі, пракуратуры і ДАІ высякаюць сквер

У Мінску пад будынак міліцыі, пракуратуры і ДАІ высякаюць сквер

4 траўня на вуліцы Данілы Сердзіча, 12, на тэрыторыі былой пачатковай школы і прылеглага сквера пачалі высякаць дрэвы. Тут расчышчаюць пляцоўку пад будаўніцтва пракуратуры, міліцыі і ДАІ Фрунзенскага раёна, перадае Радыё "Свабода".

Плануецца высечы 132 дрэвы, 273 кусты і выдаліць 5660 квадратных метраў газону. Праўда, адзін з мясцовых жыхароў сцвярджае, што пад высечку трапіць значна больш дрэваў — 238: гэта ліпы, клёны, елкі, якім па 30–40 гадоў.

Мясцовыя жыхары больш за два гады змагаюцца з ушчыльненьнем, але ўлды не слухаюць іх пратэстаў. Не дапамаглі звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Мінгарвыканкам, Галоўдзяржбудэкспэртызу і да дэпутатаў. 

Неўзабаве жыхары навакольных дамоў збіраюцца падаць заяўкі на два пікеты супраць ушчыльненьня — на самой будаўнічай пляцоўцы і каля адміністрацыі Фрунзенскага раёна.​

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі